РУС БЕЛ ENG

День 2 в ОЛ "Островок"

26.03.2024
Сёння наша вясновае падарожжа працягнулася на станцыі «Вяснянка».

 

Выхаванцам лагера выпала магчымасць стаць удзельнікамі фальклорна-гульнёвага свята «Гуканне вясны» і даведацца што ў беларусаў з даўніх часоў існуе традыцыйнае прыгожае свята, прысвечанае прабуджэнню прыроды, - «Гуканне вясны». Дзякуючы праведзеным вясновым гульням, песням дзеці адчулі на сабе, што беларускі абрад «Гуканне вясны» адно з самых аптымістычных і жыццярадасных. Яно дорыць людзям надзею, без якой жыць проста немагчыма.  

Працягам свята з'явіліся вясновыя рухомыя гульні на свежым паветры «Вясну зазываем разам!».

Конкурс малюнкаў «Вясна ідзе, вясне дарогу!» паспрыяў павышэнню  творчай актыўнасці і цікавасці дзяцей да выяўленчага мастацтва, і, як належыць, вызначыў сваіх пераможцаў.

Па выніках удзелу ў майстар-класе ў тэхніцы пластылінаграфіі ў ДУА «ЦТДМ «Прамень» атрымаліся цудоўныя аб'ёмныя і рэльефныя карціны вясны, што выклікала ў дзяцей сапраўднае захапленне і цікавасць.

Дзень у лагеры завяршыўся прагулкай на свежым паветры. А каб да нас хутчэй прыйшла вясна, дзеці на дрэвах развесілі самарабных папяровых птушачак пад звонкія абрадавыя песні-Вяснянкі.